ШАГ "Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага"

23.03.2023

23 лютага ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму "Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага" (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы) для вучняў 8-11 класаў.

Запрошаным госцем стаў Ярмашэвіч Уладзімір Расціслававіч, намеснік дырэктара па камунальных пытаннях і ідэалагічнай рабоце КУП "Клецкая ЖКГ", які расказаў дзецям не толькі аб будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь, а прывёў яркія прыклады карпатлівай і прафесійнай працы работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.