Прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы"

23.03.2023

23 сакавіка ў рамках прафілактычнай акцыі "Бяспечныя канікулы" Казакевічам У.М., начальнікам МАДАІ Нясвіжскага РАУС з вучнямі 8-10 класаў Кухчыцкай сярэдняй школы была праведзена гутарка па бяспечным дарожным руху. Напрыканцы размовы вучні атрымалі ў падарунак флікеры.