Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні"

22.03.2023

22 сакавіка ва ўстанове адукацыі для вучняў 1-11 класаў прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні", прысвечаны 80-й гадавіне Хатынскай трагедыі, сімвалу ўсіх спаленых беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Урок быў накіраваны на асэнсаванне вучнямі трагедыі беларускага народа, які ў час Вялікай Айчыннай вайны падвергнуўся жорсткаму генацыду. Рабяты не толькі даведаліся падрабязнасці трагедыі, якая адбылася, але і ўстанавілі яе маральныя прычыны і наступствы.

Класныя кіраўнікі акцэнтавалі ўвагу вучняў на тым, што ў 1969 годзе ў памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь" – трагічны напамін пра жахі вайны. Гэта адно з найбольш шанаваных месцаў у Беларусі. Таксама вучні ўспомнілі пра іншыя беларускія вёскі, сцёртыя з твару зямлі. У канцы ўрока хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.