Гісторыя грашовых знакаў Рэспублікі Беларусь узору 2009 года

21.03.2023

21 сакавіка 2023 года ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці з вучнямі 10-11 класаў была  праведзена пазнавальная гадзіна "Гісторыя грашовых знакаў Рэспублікі Беларусь узору 2009 года". Мэта мерапрыемства-пашырыць веды вучняў аб гісторыі ўзнікнення грашовых знакаў, іх ролі ў жыцці чалавека і грамадства.

Вучні даведаліся  пра гісторыю ўзнікнення грошай, адрозненні новых банкнот ад старых. У ходзе гутаркі выявілі, навошта нам патрэбныя грошы, як банкі ствараюць грошы, што такое інфляцыя і дэфляцыя, цэнавая стабільнасць, індэкс спажывецкіх цэн, даведаліся аб Цэнтральным банку нашай краіны – Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.