Урок "Фінансавая  граматнасць"

20.03.2023

20 сакавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці з вучнямі 3-4 класаў быў праведзены ўрок "Фінансавая  граматнасць". Мэта правядзення мерапрыемства: сфарміраваць у вучняў уяўленне аб фінансах простай і зразумелай мовай.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з паняццем "Фінансавая граматнасць" і яго кампанентамі. Рабяты спрабавалі знайсці адказы на пытанні: што добрага і што дрэннага, калі шмат грошай? А калі мала? Грошы трэба берагчы ці марнаваць? Дзе можна і трэба захоўваць грошы?