Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

17.03.2023

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2022/2023 навучальны год членамі камісіі была вывучана прафесійная дзейнасць настаўніка беларускай і рускай мовы і літаратуры Майсейчык В.В. і настаўніка англійскай мовы Кулік Дар’і Мікалаеўны.

17.03.2023 адбылося выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, дзе педагогамі былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту асабістай педагагічнай дзейнасці.

Па выніках пасяджэння Кулік Дар’і Мікалаеўне, настаўніку англійскай мовы і  Майсейчык В.В.,  настаўніку беларускай і рускай мовы і літаратуры, прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе "настаўнік".