Атэстацыя педагагічных кадраў

16.03.2023

У рамках атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі, класным кіраўніком 9 класа Майсейчык В.В. было праведзена выхаваўчае мерапрыемства "Марафон прафесій" з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі і сеткі Інтэрнэт. У займальнай форме вучні даведаліся, якія фактары ўплываюць на выбар прафесіі, пазнаёміліся з тыпалогіяй і рознымі характарыстыкамі прафесій. Невялікі тэст дапамог дзевяцікласнікам зразумець, да якога тыпу прафесій яны маюць схільнасць. Вучні  прыйшлі да высновы: каб стаць запатрабаваным спецыялістам, неабходна ўлічваць не толькі ўласныя жаданні, але і патрэбы рынку працы.