Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА БДСГА

17.03.2023

17 сакавіка 2023 г. дацэнтам кафедры аграхіміі Кагоцька Юрыем Уладзіміравічам была праведзена прафарыентацыйная работа  з вучнямі 10-11 класаў Кухчыцкай сярэдняй школы.

Будучым абітурыентам было расказана аб значнасці сельскай гаспадаркі і спецыялістаў гэтай галіны ў харчовай бяспецы краіны. Падчас  сустрэчы прысутным была прадстаўлена прэзентацыя аб факультэтах акадэміі, наяўных спецыяльнасцях, умовах паступлення ва УА БДСГА.