15 сакавіка-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.

15 сакавіка ў установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, а таксама класныя часы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.