Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

11.03.2023

11 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня  "Дзень здароўя" з навучэнцамі 5-9 класаў прайшла пазнавальна-гульнявая праграма "Бяспека сеткі Інтэрнэт". Дзецям было прапанавана праверыць свае веды па бяспецы ў сетцы Інтэрнэт у фармаце "гульнявой праграмы". У розных намінацыях вучні выбіралі тэматычныя пытанні, абмяркоўвалі адказы ў камандзе, адказвалі на іх, зараблялі балы.

Усе дзеці праявілі сябе з творчага боку, змаглі паказаць свае веды, уменне працаваць у камандзе.

Гульня атрымалася цікавай, актыўнай, займальнай, карыснай. Вучні задаволеныя, атрымалі зарад добрага настрою. Яшчэ раз успомнілі правілы бяспекі, этыку паводзін у сетцы Інтэрнэт.

Таксама прайшло першынство школы па настольным тэнісе. 16 навучэнцаў, аматараў гульні ў настольны тэніс, памераліся ў сіле, спрыту адбіваць мяч і ліха закручваць падачы ў гэтай дзіўнай гульні.

У школьнай бібліятэцы на працягу дня працавала выстава "Чалавек - гэта гучыць горда" (да 155-годдзя з дня нараджэння М.Горкага).