Адзіная інфармацыйная гадзіна  "Мы ў інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый"

10.03.2023

10 сакавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў 7-11 класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мы ў інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый", прысвечаная бяспецы ў сетцы Інтэрнэт. Падчас інфармацыйнай гадзіны дзеці даведаліся пра патэнцыйныя рызыкі пры наведванні сеткавых рэсурсаў, а таксама абмеркавалі з класнымі кіраўнікамі правілы паводзін у сацсетках і праблему інтэрнэт-залежнасці сярод падлеткаў.