Акцыя "Вам, гонар Міншчыны, дорым цяпло сваёй душы!"

07.03.2023

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, вучні Кухчыцкай СШ прынялі актыўны  ўдзел у абласной акцыі і арганізавалі творчую майстэрню па вырабу віншавальных паштовак да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка.

Удзельнікі акцыі падарылі сапраўднае вясновае свята! Кожная дзяўчына, жанчына адчувала сябе самай прыгожай, захапляльнай і каханай.