Свята ў дашкольнай групе "Мая мілая, добрая мама"

07.03.2023

7 сакавіка ў дашкольнай групе адбылося свята "Мая мілая, добрая мама". Дзеці з задавальненнем спявалі песні і чыталі вершы, прысвечаныя матулям. Разам з мамамі прымалі ўдзел у конкурсах. Усе дзеці атрымалі шмат прыемных эмоцый, а матулі – падарункі.