Шосты школьны дзень "Дзень барацьбы з наркаманіяй"

04.03.2023

4 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня "Дзень барацьбы з наркаманіяй" вучні 1-4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні пазакласнага мерапрыемства "Будзьце здаровы. Што добра? Што дрэнна?". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з паняццем "шкодныя звычкі", склалі прыказкі аб шкодзе курэння, разгадалі загадкі аб правільным харчаванні.

З мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення да наркаманіі навучэнцы 5-9 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні пазнавальнай гадзіны "Моладзь супраць наркотыкаў". Дзеці пазнаёміліся з небяспекай, якую ўтойваюць у сабе наркотыкі і сфармавалі нецярпімае стаўленне да іх. Навучэнцы  даведаліся, якія ёсць правілы, каб не паддацца на правакацыю і здолець сказаць "не". Вучні паказалі добрыя веды ў пытаннях прафілактыкі наркаманіі.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Кухчыцкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Мілай, ласкавай, самай…". Рабяты арганізавалі творчую майстэрню па вырабу віншавальных паштовак да 8 сакавіка.