Прафілактычная гутарка ў рамках акцыі "Стоп "ЧВК Рэдан"

03.03.2023

03.03.2023 ДУА "Кухчыцкую сярэднюю школу Клецкага раёна"  наведаў спецыяліст ІСН Клецкага РАУС Канашэнка А.А. З педагогамі і навучэнцамі 7-11 класаў была праведзена прафілактычная гутарка ў рамках акцыі "Стоп "ЧВК Рэдан!", у сувязі з прыходам у Беларусь новай моладзевай субкультуры, якая носіць дэструктыўны характар. Удзельнікі  арганізоўваюць масавыя бойкі ў грамадскіх месцах і гандлёвых цэнтрах.

Анастасія Андрэеўна дэталёва патлумачыла прысутным, хто стаіць за стварэннем падобных арганізацый, наколькі небяспечны ўдзел у дадзенай субкультуры падлеткаў і маладых людзей.

За ўдзел у дзейнасці "Стоп "ЧВК Рэдан!" асобы да 16-ці гадоў атрымаюць папярэджанні і будуць пастаўленыя на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Асобы, старэйшыя за 16 гадоў, якія мелі намер удзельнічаць у дэструктыўных дзеяннях з адпаведнай сімволікай і атрыбутыкай, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.