Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў замежнай мовы

01.03.2023

01.03.2023 на базе ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" было праведзена раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў замежнай мовы па тэме "Змест вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў па засваенні прадметных кампетэнцый сродкамі сучасных метадаў, прыёмаў і спосабаў навучання  і іх прымяненні ў зносінах і сацыяльным асяроддзі".

У рамках пасяджэння настаўнікам англійскай мовы Кулік Д.М. у 5 класе быў праведзены ўрок-дыскусія "Жыццё ў горадзе ці ў вёсцы". Падчас урока вучні дэманстравалі ўменні і навыкі валодання лексічнымі сродкамі, граматычнымі структурамі, маналагічнымі і дыялагічнымі выказваннямі, удасканальвалі навыкі ўспрымання і разумення мовы на слых.

З настаўнікамі школ раёна былі праведзены майстар-класы па рабоце з тэкстамі, адпрацоўцы практычных уменняў выкарыстоўваць аўдыё і відэа на ўроках замежнай мовы.