Міншчына спартыўная. Зіма

25.02.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у 1-4 класах праведзены спаборніцтвы "Заалагічныя забегі" з мэтай умацавання фізічнага здароўя дзяцей. У ходзе ўдзелу ў эстафетах "Чарапахі", "Пінгвіны", "Сараканожкі" хлопцы паказалі ўменне гуляць у камандзе, а таксама прадэманстравалі шпаркасць, правільнасць выканання заданняў, свой спрыт, цягавітасць і кемлівасць.