Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2023

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Да абароны Айчыны гатовы!" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З самай раніцы прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На працягу дня былі арганізаваны інфармацыйныя і класныя гадзіны  "Памятаем і ганарымся", "Афганістан-наша памяць і боль","Ты ў памяці маёй, Афганістан", " Урок мужнасці. Ведаеце, якім ён быў?", "Вайна і дзеці", "Мы памятаем і ганарымся", "Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў". Вучні праслухалі інфармацыю аб баявых эпізодах вайны, аб нялёгкай службе ў Афганістане. У канцы мерапрыемства ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся дадому жывым, хвілінай маўчання.

Члены піянерскай арганізацыі і БРСМ разам з кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск" па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку месца захавання Васілеўскага Валерыя Антонавіча, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане .