Школьны этап раённага конкурса работ даследчага характару "Дерзайте, вы талантливы!"

14.02.2023

14 лютага 2023 года вучні 5-10 класаў установы сталі ўдзельнікамі школьнага этапу раённага конкурса работ даследчага характару "Дерзайте, вы талантливы!".

Вучні даследавалі карысць хлеба, блюды татар, каляровую палітру твораў А.С.Пушкіна, этымалогію назваў прадметаў побыту беларускіх сялян, мнагавугольнікі, шары, маркі асобнага атрада БНР з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў.

Падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю вучні праявілі творчыя здольнасці, зацікаўленасць у выніках сваёй працы і жаданне займацца даследчай дзейнасцю. Наперадзе – раённы конкурс работ даследчага характару. Жадаем перамог!