ШАГ "Асноўны закон Рэспублікі Беларусь"

25.01.2023

25 студзеня на пасяджэнні Школы Актыўнага Грамадзяніна ў блоку "Я і Закон" вучні шостага класа ў форме дыялогавай пляцоўкі пазнаёміліся з Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь, са зменамі і дапаўненнямі ў новай рэдакцыі Канстытуцыі нашай дзяржавы. У пачатку заняткаў юнакі і дзяўчаты прайгралі прававую сітуацыю. Дапамогу ў юрыдычнай абароне сваіх правоў юнакі і дзяўчаты знайшлі на Дзіцячым прававым сайце.