ШАГ "Гонар за Беларусь.Навука і інавацыі-сучаснасць і будучыня нашай эканомікі"

26.01.2023

26 студзеня ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі-сучаснасць і будучыня нашай эканомікі" для вучняў 8-11 класаў.

Класны кіраўнік 9 класа Майсейчык В.В. звярнула ўвагу вучняў, што Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і істотна прымножаны. Гэта пацвярджаецца высокімі пазіцыямі ў міжнародных рэйтынгах.

Вікторыя Вітальеўна падкрэсліла, што паспяховы старт адукацыі пачынаецца ў школе. Менавіта школа дапамагае раскрыць талент дзіцяці, вызначыць яго здольнасці.

У рамках ШАГа вучням 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны падарункавыя вырабы "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".