Акцыя "Птушкі"

24.01.2023

Узімку вельмі цяжка птушкам. Яны чакаюць нашай дапамогі. Таму вучні Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна далучыліся да акцыі "Птушкі": зрабілі і развесілі кармушкі. Кожны дзень не забываюць падсыпаць корм. Птушкі – нашы сябры! Увесну яны нам аддзячаць!