Шосты школьны дзень "Дзень ратавальніка"

21.01.2023

21 студзеня ў рамках шостага школьнага дня "Дзень ратавальніка" вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Падарожжа ў краіну ратавальнікаў". Падчас мерапрыемства былі займальныя конкурсы "Выклік ратавальніка", "Вогнетушыцель", "Дзеянні ў выпадку пажару", "Вузельчыкі-крагі", дзе ўсе ўдзельнікі змаглі праявіць свой спрыт і кемлівасць.
З навучэнцамі 5-9 класаў прайшла гадзіна зносін "Лёд тоіць небяспеку". У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі на лёдзе, адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама прагледзелі мультфільм "Правілы паводзін на лёдзе".
Школьным бібліятэкарам з навучэнцамі 1-4 класаў праведзена гадзіна зносін "Матчына мова". Праз чытанне вершаў беларускай мовы, заданні "Перакладчык", "Фразеалагізмы", загадкі, "Расшыфруй прымаўку",  "Музей народнай творчасці". Бібліятэкар паказала дзецям, што родная мова–спадчына кожнага, якую неабходна берагчы і перадаваць з пакалення ў пакаленне.