Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

09.01.2023

Актывісты піянерскай дружыны ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" і павіншавалі з навагоднімі святамі ветэрана піянерскага руху Конан Надзею Іванаўну, ветэранаў педагагічнай працы Казакевіча Мікалая Васільевіча і Казакевіч Марыю Пятроўну. Дзеці падарылі добры настрой, добрыя пажаданні.