Конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Клецкага раёна – 2023"

21.12.2022

Метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай і навыкамі правядзення сучасных урокаў і заняткаў прадэманстравалі педагогі ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» у рамках другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Клецкага раёна – 2023».

13.12.2022 на базе ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 1» у 9 класе настаўнікам інфарматыкі Навіцкай Г.В. праведзены ўрок па тэме «Паняцце электроннай табліцы».

15.12.2022 настаўнікам рускай мовы і літаратуры Майсейчык В.В. на базе ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 3» праведзены ўрок у 7 класе па тэме «Л.Н.Толстой. После бала».

20.12.2022 праведзены серыі ўрокаў: па прадмеце «Чалавек і свет» у 2 класе «Ахова раслін» на базе ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 3» (настаўнік пачатковых класаў Пілецкая І.У.), у 2 класе «Алімпійскія гульні» на базе ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 1» (настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ждановіч К.А.).

21.12.2022 выхавальнікам дашкольнай адукацыі Ганчарык А.М. на базе ДУА «Клецкі яслі-сад № 2» у старэйшай групе па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» праведзены занятак «Птушкі».

 Віншуем пераможцаў і прызёраў:

Дыплом І ступені – Навіцкая Г.В., настаўнік інфарматыкі;

Дыплом І ступені – Ждановіч К.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя;

Дыплом ІІ ступені – Майсейчык В.В., настаўнік рускай мовы і літаратуры;

Дыплом ІІІ ступені – Ганчарык А.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі;

ІV месца – Пілецкая І.У., настаўнік пачатковых класаў.