Педагагічны савет "Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў як сродак фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў"

05.01.2023

05.01.2023 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2022/2023 навучальны год быў праведзены педагагічны савет “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў як сродак фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў”.

Падчас педагагічнага савета настаўнікі Місюкевіч А.В. і Рэзнік Т.Г. прадэманстравалі прымяненне “гексаганальнага навучання” на ўроках у пачатковых класах. 

Аўдзей Л.Э., настаўнік біялогіі і геаграфіі, прапанавала прыёмы па развіцці асобы вучняў праз фарміраванне “гнуткіх” навыкаў пры падрыхтоўцы да алімпіяд, конкурсаў, творчых праектаў.

Аб фарміраванні асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў з дапамогай  сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве расказала настаўнік анлійскай мовы Кулік Д.М. Дар’я Мікалаеўна спынілася на выкарыстанні прыёмаў “акварыум”, “карусель”, “ролевая гульня”.

Майсейчык В.В. пазнаёміла з метадычнай капілкай сучасных урокаў рускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем фрагментаў мастацкіх фільмаў-экранізацый.

Аб арганізацыі праектнай дзейнасці ва ўрочны і пазаўрочнай час з прымяненнем “кейс-стадзі” паведаміла Мілішкевіч С.В., настаўнік матэматыкі.

Круглік Л.М. прывяла прыклады прымянення візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках працоўнага навучання.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. і кіраўнік МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла правялі майстар-клас “Фарміраванне станоўчага іміджа школы”. Педагогі прадэманстравалі метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай. У выніку педсавета педагагічны кейс настаўнікаў папоўніўся новымі прыёмамі педагагічных тэхналогій.