Аб’яднанне па інтарэсах "Акварэлька"

30.12.2022

30.12.2022 г. з вучнямі быў праведзены занятак аб’яднання па інтарэсах "Акварэлька" па тэме "Маляванне штрыхом". На працягу занятка дзеці вучыліся з дапамогай штрыха, плямы і лініі ствараць цікавыя вобразы сваіх любімых хатніх жывёл.

Рабяты прынялі актыўны ўдзел у квіз-гульні "Люблю мой край старонку гэту". Мерапрыемства складалася з некалькіх тэматычных тураў. Падлеткі  пашырылі свае веды не толькі пра сваю краіну, але і паглядзелі відэаролік пра горад Клецк.