Ранішнік "Навагоднія цуды"

24.12.2022

24.12.2022 у Кухчыцкай СШ адбыліся ранішнік "Навагоднія цуды" для вучняў 1-4 кл., конкурсна-забаўляльная праграма "Навагодні мікс" для вучняў 5-7 кл., навагодняя вечарына "Новы год у крузе сяброў" для старшакласнікаў.

Удзельнікі праграм і госці адказвалі на пытанні віктарыны “Новы год”, удзельнічалі ў гульнях “Пазавем Дзеда Мароза”, “Снегавік”, “Падарункі”, “Хто мацнейшы”, інсцэніравалі казкі, чыталі вершы, спявалі навагоднія песні і вадзілі вакол ёлкі карагоды. Дзед Мароз і Снягурачка ніводнага ўдзельніка навагоднях святаў не пакінулі без падарункаў. Святочныя праграмы прайшлі займальна і весела.