Навагодняе свята "У гасцях у Елачкі"

26.12.2022

26 снежня выхаванцы дашкольнай групы Кухчыцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у навагоднім свяце “У гасцях у Елачкі”.

Дзеці з задавальненнем спявалі песні, чыталі навагоднія вершы. Разам з Дзедам Марозам, Снягурачкай і казачнымі героямі вадзілі хараводы. Усе дзеці атрымалі шмат прыемных эмоцый і навагоднія падарункі.