Міншчына спартыўная. Зіма

17.12.2022

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гульні "Зімовыя фантазіі". У гэтым годзе зіма нас радуе снежным надвор’ем. Гэта сапраўдны разлог  для спартыўных гульняў  забаў на свежым паветры. Школьнікі актыўна прымаюць удзел у лыжных гонках, рухомых гульнях, катаннях, эстафетах.