Шосты школьны дзень "Дзень прафілактыкі шкодных звычак"

17.12.2022

17 снежня ў рамках шостага школьнага дня "Дзень прафілактыкі шкодных звычак" вучні 1-4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні пазнавальнай гадзіны "Мы за здаровы лад жыцця". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з паняццем “шкодныя звычкі”, склалі прыказкі аб шкодзе курэння, праглядзелі мультфільм “Трубка і мядзведзь”, разгадалі загадкі аб правільным харчаванні.

З мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення да курэння навучэнцы 5-9 класаў былі задзейнчаны ў правядзенні круглага стала “Наша жыццё ў нашых руках”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення тытуню ў свеце. Увага вучняў была звернута на з’яўленне шкодных звычак ў дзяцей і дарослых. Завяршылася мерапрыемства выразным чытаннем верша “Я шчаслівы”.

На працягу шостага школьнага дня для вучняў установы адукацыі была арганізавана выстава мастацкай літаратуры “У імя жыцця” (да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч). Мэтай арганізацыі выставы з’яўлялася дапаўненне звестак вучняў пра класіку беларускай літаратуры, яе карані, крыніцы нараджэння.