Агульнашкольны бацькоўскі сход "Здаровы лад жыцця падлеткаў на прыкладзе бацькоў"

16.12.2022

16 снежня ў ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»  адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход «Здаровы лад жыцця падлеткаў на прыкладзе бацькоў» з запрашэннем начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Клецкага РАУС Гвазда Я.М. Яўгеній Міхайлавіч спыніўся на пытаннях адказнасці бацькоў за сваіх дзяцей, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. давяла да ведама бацькоў вучняў 11 класа інфармацыю аб правядзенні цэнтралізаваных экзаменаў і ўступнай кампаніі 2023 года. Падчас сходу бацькі выказалі меркаванні аб будучых прафесіях сваіх дзяцей. Адбыўся адкрыты дыялог паміж бацькамі і кіраўніцтвам школы.