Першы этап фестывалю работ даследчага характару «Я – даследчык»

13.12.2022

12 снежня 2022 года дашкольнікі і малодшыя школьнікі ўстановы сталі ўдзельнікамі першага этапу фестывалю работ даследчага характару "Я – даследчык".

Навучэнцы даследавалі гераічнае мінулае сваіх родных, ўзнікнення і віды местачковых лялек, карысць снедання, неабходнасць кальцыю ў арганізме чалавека. Асобы інтарэс усіх удзельнікаў фестывалю і членаў журы вызвала даследчая работа вучня 3 класа Мароза Барыса "Бружмель –  першая ягада".

Падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю юныя даследчыкі  праявілі творчыя здольнасці, зацікаўленасць у выніках сваёй працы і жаданне займацца даследчай дзейнасцю. Наперадзе – другі этап фестывалю. Жадаем юным даследчыкам перамог!