Бацькоўскі сход ў 9 класе з запрашэннем прадстаўніка ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй"

09.12.2022

9 снежня ў 9 класе адбыўся бацькоўскі сход з запрашэннем прадстаўніка ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" Казакевіч Г.М. Прадстаўнік ліцэя прадэманстравала відэафільм аб спецыяльнасцях і кваліфікацыях, якія можна набыць у Клецкім СПЛ і ўмовамі прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі фарміравання профільных класаў (груп), груп аграрнага накірунку, з новымі правіламі атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, правядзеннем цэнтралізаваных экзаменаў у 2023 годзе.

Падчас сходу бацькі выказалі меркаванні аб будучых прафесіях сваіх дзяцей. Класны кіраўнік Майсейчык В.В. пазнаёміла бацькоў з вынікамі анкетавання вучняў «Мая будучая прафесія».

Адбыўся адкрыты дыялог паміж бацькамі, вучнямі і кіраўніцтвам школы.