Гутарка з навучэнцамі 1-2 класаў па правілах энергабяспекі

12.12.2022

12 снежня 2022 года начальнік Клецкай раённай энергагазінспекцыі Стаўбцоўскага МРА Гурская Аксана Уладзіміраўна правяла гутарку з навучэнцамі 1-2 класаў па правілах энергабяспекі, аб недапушчэнні выкарыстання электрапрыбораў дзецьмі без нагляду бацькоў. Дзеці паглядзелі навучальныя відэаролікі "Аб бяспечным абыходжанні з электрапрыборамі" і "Прафілактыка бяспечных паводзін паблізу ліній электраперадач". Напрыканцы навучэнцам былі ўручаны маляўнічыя брашуры і буклеты па энергабяспецы.