Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

10.12.2022

10 снежня у рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" з мэтай далучэння дзяцей да захавання навыкаў здаровага ладу жыцця і выхавання пачуцця адказнасці за ўласнае здароўе, педагогам сацыяльным з вучнямі 5-9 класаў арганізаваны круглы стол "ЗОЖ: як я яго разумею". У ходзе гутаркі рабяты адказалі на праблемнае пытанне "А што такое здароўе?", складалі меню для падлетка, якое ўключае ў сябе разнастайныя прадукты харчавання. Прагледзеўшы відэафільм, даведаліся пра самыя шкодныя і бяспечныя харчовыя дабаўкі. Абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе. Было праведзена невялікае тэсціраванне аб сваім здароўі.

Для вучняў 1-4 класаў прайшла гадзіна цікавай кнігі "Пачытайце, вам спадабаецца". Бібліятэкар расказала дзецям, што кніга важная ў чытацкіх прыхільнасцях. Бо ў кнізе вельмі шмат чаго добрага, чаму яна можа навучыць. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне. Актыўна адказвалі на пытанні, расказвалі пра свае любімыя кнігі і аўтараў.