"Міншчына спартыўная. Зіма"

10.12.2022

10 снежня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 1-4 класаў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Здароўе-багацце на ўсе часы", якая праводзілася на свежым паветры.

У эстафеце прынялі ўдзел дзве каманды "Сняжынкі" і "Елачкі". Камандам давалася некалькі хвілін на тое, каб прыдумаць сабе назву. Эстафета ўключала некалькі этапаў: "На мятле", "Хакей", "Лыжнікі", "Валёнкі", "Сугроб", "Снежны ком", "Патрап у цэль".

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрыт і кемлівасць, спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і трапнасць, падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму.

На вуліцы адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафеты прысутнічаў спаборніцкі момант. У выніку перамогу атрымала каманда "Сняжынкі". Усе хлопцы і дзяўчынкі засталіся вельмі задаволены!