Пасяджэнне настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

09.12.2022

На базе ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» ў рамках пасяджэння настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі раёна з вучнямі 10-11 класаў быў праведзены інтэрактыўны занятак «Гатовы Радзіме служыць!».

Мерапрыемства было накіравана на захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне патрыятызму ў навучэнцаў. Каб выгадаваць патрыёта, як і пабудаваць дом, патрэбна закласці падмурак, які складаецца з адзіных каштоўнасцей, прыярытэтаў і памкненняў, а таксама глыбокага пачуцця любові да Радзімы. У час інтэрактыўнай гульні вучні дэманстравалі міні-праекты аб членах сваёй сям’і і земляках, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай і Афганскай вайны, узгадалі герояў Беларусі мірнага часу.