Пасяджэнне ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама

01.12.2022

На базе ўстановы адукацыі прайшло пасяджэнне ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама. Педагогі школы прадэманстравалі дырэктарам устаноў адукацыі раёна метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай і навыкамі правядзення сучасных урокаў і мерапрыемстваў.

У дашкольнай групе праведзены занятак па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» «Падарожжа ў краіну Бяспекі». Вучні 1 класа ў гульнявой форме абагульнялі веды па тэме «Адназначныя лікі». Члены гуртка «Акварэлька» асвойвалі нетрадыцыйныя спосабы малявання. З вучнямі 9-11 класаў праведзены інтэрактыўны занятак «Готов я Родине служить!». Вучні 11 класа адпрацоўвалі навыкі падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену на факультатыўным занятку «Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы».

З кіраўнікамі школ былі праведзены майстар-класы: інтэлектуальная гадзіна «Сейф ведаў», кейс-стадзі «Люстраны свет у геаметрыі», брэйнстормінг «Імідж установы: станаўленне, стан, развіццё».