Міншчына спартыўная. Восень

12.11.2022

12 лістапада Ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел ў фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве "Пяць алімпійскіх калец" з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, уцягвання вучняў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя вучняў. У пачатку мерапрыемства настаўнік фізкультуры пазнаёміла дзяцей з асобай аснавальніка сучаснага алімпійскага руху П’ера дэ Кубертэнэ. Далей рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах "Тунэль", "Алімпійскі агонь", "Выдатны", "Пераправа з абручамі", "Ядро". Гульні дапамаглі атрымаць дзецям станоўчы зарад эмоцый, бадзёрасці і здароўя.