Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

12.11.2022

12 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" з мэтай прыцягнення дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі баскетбола, павышэнне індывідуальнага майстэрства юных баскетбалістаў у нашай школе прайшлі таварыскія спаборніцтвы па баскетболе сярод вучняў. Падчас спаборніцтваў удзельнікі прадэманстравалі спрыт і шпаркасць, цягавітасць і камандны дух. Гульні вельмі спадабаліся не толькі ўдзельнікам, але і гледачам.

Педагог сацыяльны правяла мерапрыемства "Знаўцы права". У ходзе мерапрыемства навучэнцы набылі веды аб правах дзіцяці, згодна з Канвенцыяй: на жыццё, здароўе, адпачынак, адукацыю. Навучэнцы ў гульнявой форме маглі адпрацаваць навыкі паводзін, актуалізаваць веды аб сваіх правах і абавязках, вучыліся ветліва размаўляць адзін з адным.

Таксама на працягу дня працавала тэматычная выстава "Сімвал і гонар нацыі" (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа). На якой дзеці пазнаёміліся з творамі Я.Коласа, яго біяграфіяй.