Сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ Нясвіжскага РАУС

14.11.2022

У рамках Дэкады бяспекі дарожнага руху ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна адбылася сустрэча вучняў 6,8-11 класаў з супрацоўнікамі ДАІ Нясвіжскага РАУС. Праваахоўнікі нагадалі дзецям асноўныя правілы бяспекі знаходжання на вулічна-дарожнай сетцы, аб парадку перавозкі дзяцей у аўтамабілях, а таксама адказалі на пытанні, якія цікавяць вучняў.