Дэкада бяспекі дарожнага руху

09.11.2022

У рамках Дэкады бяспекі дарожнага руху ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна адбылася сустрэча навучэнцаў 8-11 класаў з намеснікам начальніка Клецкага РАУС Масько Сяргеем Анатольевічам. Мэтай мерапрыемства стала фармаванне навыкаў бяспечных паводзін дзяцей на вуліцы, папярэджанне дарожна-транспартных парушэнняў і траўматызму сярод падлеткаў.