Міжнародны дзень энергазберажэння

11.11.2022

У рамках правядзення Міжнароднага дня энергазберажэння ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з асновамі эканоміі рэсурсаў на інфармацыйных гадзінах "Саветы эканомікі" і "Беражлівасць вакол нас", у 5-7 класах абмяркоўвалася тэма ўзаемасувязі экалогіі і эканомікі краіны, а старшакласнікі ўдзельнічалі ў дыскусіі "Энергаэрудыт".