Шосты школьны дзень "Дзень роднай вёскі"

05.11.2022

5 лістапада ў рамках шостага школьнага дня «Дзень роднай вёскі» вучні 1 – 7 класаў былі задзейнічаны ў забаўляльна-дасугавай праграме  «Ад старту да фінішу». У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзве каманды «Шукальнікі» і «Шчасліўчыкі». Дзеці спаборнічалі ў эстафетных гульнях «Баба Яга», «Хуткія ваданосы», «Вяровачка-1», «Верная рука», «Узломшчыкі», «Градуснік», «Два валы», «Дзікі макак», «Дастань цукерку», «Марскі воўк».