Прафарыентацыйная сустрэча вучняў 10-11 класаў з дырэктарам ААТ “Кухчыцы”

08.11.2022

У рамках  прафарыентацыйнай работы ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна адбылася сустрэча вучняў 10-11 класаў з дырэктарам ААТ “Кухчыцы” Здрокам Сяргеем Паўлавічам. Кіраўнік гаспадаркі паведаміў аб сучасных падыходах да арганізацыі работы сельскагаспадарчага прадпрыемства, зацікаўленасці ў мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне ветэрынарыі, эканомікі і арганізацыі вытворчасці, ільготах і даплатах прадпрыемства будучым студэнтам.