Дзень развітання з лагерам

05.11.2022

Надышоў шосты дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Фарбы восені» - дзень развітання з лагерам.

З мэтай абагульнення ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця для рабят прайшла інфармацыйная хвілінка «Падарожжа ў краіну Вітамінію».

Пасля хвілінкі бяспекі дзеці прынялі ўдзел у забаўляльна-дасугавай праграме «Ад старту да фінішу», падчас якой усе актыўна ўдзельнічалі ў розных гульнях, конкурсах і танцах. Кожнае дзіця засталося з выдатным і вясёлым настроем.

У час рухомых гульняў з мячом, дзеці развівалі цягавітасць, згуртаванасць каманды, спрыт.

На ўрачыстым закрыцці «Ты і я – верныя сябры» былі падведзены вынікі лагернай змены. Без падарунка ў гэты дзень не застаўся ніхто! Падводзячы вынік, дзеці адзначылі, што кожны дзень знаходжання ў лагеры быў поўны эмоцый, насычаны мерапрыемствамі і зарадам бадзёрага настрою і здароўя. Працягам стала танцавальная праграма «Танцуюць усе!».