Пяты дзень работы аздараўленчага лагера

04.11.2022

Пяты дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Фарбы восені» прайшоў пад назвай «Дзень бяспекі» і пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі «Як паводзіць сябе на дарозе», дзе выхавальнікі сфармівалі веды аб дысцыпліне пешаходаў, пасажыраў, вадзіцеляў і веласіпедыстаў.

З мэтай замацавання ведаў аб выкананні правілаў дарожнага руху, прапаганды бяспекі штодзённага руху з выхаванцамі лагера праведзена гульнявая праграма «Чырвоны, жоўты, зялёны».

У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах.

Важным напрамкам выхавальнай сістэмы лагера з дзенным знаходжаннем з'яўляецца патрыятычнае выхаванне. Таму з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў, гонару за месца, дзе яны жывуць, за «малую» радзіму для выхаванцаў была праведзена віктарына «Ці ведаеце вы Беларусь».

Завяршальным мерапрыемствам былі арганізаваны спаборніцтвы «Заалагічныя забегі» на свежым паветры, што даставіла дзецям радасць і прынесла вялікую карысць здароўю.