Чацвёрты дзень работы аздараўленчага лагера

03.11.2022

Чацвёрты дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Фарбы восені» прайшоў пад назвай «Дзень інтэлектуалаў». Здароўе чалавека пачынаецца з чысціні рук. У сувязі з гэтым з рабятамі была праведзена інфармацыйная хвілінка «Чыстыя рукі - твая абарона». Галоўная задача гэтага занятку - прывіваць навыкі гігіены і ўжываць іх у паўсядзённым жыцці. Мыццё рук – самы эфектыўны прафілактычны спосаб абараніць сябе ад захворванняў.

З  мэтай прывіцця пачуцця любові да прыроды і беражлівых адносін да яе   для дзяцей быў праведзены Экалагічны КВЗ «Прырода роднага краю». У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра малавядомыя звесткі аб лясах, аб яго насельніках, аб асобных раслінах, якія насяляюць лес, хмызняках, травах. Пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Рабяты ўдзельнічалі ў розных конкурсах і эстафетах.

Пасля смачнага абеду рабяты прынялі ўдзел у займальныя гадзіне «Мы вучымся думаць».

Завяршальным мерапрыемствам былі арганізаваны рухомыя гульні на свежым паветры, што даставіла дзецям радасць і прынесла вялікую карысць здароўю.