Трэці дзень работы аздараўленчага лагера

02.11.2022

Трэці дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Фарбы восені» прайшоў пад назвай «Дзень патрыёта» і пачаўся з правядзення зарадкі і хвілінкі бяспекі «Правілы паводзін пры зносінах з незнаёмымі людзьмі». Рабяты разгледзелі і абмеркавалі тыповыя небяспечныя сітуацыі магчымых кантактаў з незнаёмымі людзьмі, пры незахаванні мер бяспекі.

Важным напрамкам выхаваўчай сістэмы лагера з дзённым знаходжаннем з'яўляецца патрыятычнае выхаванне. Таму з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў, гонару за месца, дзе яны жывуць, за «малую» радзіму для выхаванцаў была праведзена пазнавальная гульня «Мая малая радзіма». Рабяты выконвалі заданні «Мастак», «Гонар за Беларусь», «Гімн Рэспублікі Беларусь», «Беларусь культурная», «Гарады Мінскай вобласці».

Займальнай стала гульня «Я і мае правы». У гульнявой форме выхаванцы пазнаёміліся з паняццем «Закон», «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», а таксама прынялі ўдзел у віктарыне. Асаблівая ўвага была ўдзелена Закону аб правах дзіцяці.

З мэтай замацавання ведаў па творчасці Якуба Коласа і пашырэння літаратурнага кругагляду для дзяцей быў праведзены бібліятэчны занятак «Чытаем Я.Коласа разам». На занятку дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка.

Падчас правядзення спартыўнай эстафеты «Рэкорды Перамогі» дзеці развівалі мэтанакіраванасць, настойлівасць і пачуццё таварыства пры правядзенні калектыўных эстафет.

Завяршальным мерапрыемствам трэцяга дня было наведванне музея Кухчыцкага СДК. Рабяты з цікавасцю разглядалі і знаёміліся з прадметамі народнага побыту, з гістарычнымі дакументамі, якія дапамаглі стаць яшчэ бліжэй да гісторыі беларускай дзяржавы.